Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі заснаваны 10 сакавіка 1941 года як інстытут удасканалення настаўнікаў (ІУН). Сярод першых супрацоўнікаў былі Фірсава Р.Д. (заг. вучэбнай часткі), Міранос Т.Я. (кансультант па беларускай мове і літаратуры), Турчынаў Л. М. (кансультант па хіміі і біялогіі), Ваўчкоў В.О. (кансультант па фізіцы) і іншыя.
Да канца 40-х гадоў сфарміраваўся ўстойлівы калектыў, кіравала якім Вераксо Паліна Назараўна (1944-1948). Пачалі працаваць кароткатэрміновыя курсы, праводзіліся семінары, ажыццяўляліся выезды ў раённыя цэнтры для аказання метадычнай дапамогі. У 50-х гадах каля 500 настаўнікаў штогод павышалі кваліфікацыю на курсах, у пачатку 60-х гадоў гэтая лічба ўзрасла до 1000.
У розны час інстытут узначальвалі Кабаткоў М.Ф. (1948-1958), Гурэвіч А.М. (1958-1966). Шмат сіл і энергіі аддалі ІУН Зарэцкая Лідзія Аляксееўна (дырэктар інстытута з 1970 па 1987 г.), Савельеў Генадзь Уладзіміравіч (кіраваў інстытутам з 1988 па 1997 г). У сярэдзіне 80-х гадоў у складзе ІУН налічвалася 25 вучэбна-метадычных кабінетаў, працавала больш за 60 метадыстаў вышэйшай і першай катэгорый.
Інстытут неаднаразова ператвараўся. У мэтах развіцця навукова-даследчай і эксперыментальнай работы ва ўстановах адукацыі вобласці ў 1986 годзе былі адкрыты 2 кафедры: кафедра грамадскіх навук; кафедра педагогікі і псіхалогіі.
У 1995 годзе ўтвораны аддзелы: кіруючых кадраў і рэгіянальнага развіцця адукацыі; інфармацыйна-метадычны; прафесійнай падрыхтоўкі; выхаваўчай работы.
У 1996 годзе інстытут удасканалення настаўнікаў быў перайменаваны ў Гомельскі абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, адкрыты 2 факультэты: дашкольнага выхавання і пачатковай школы; арганізацыі і кіраўніцтва вучэбна-выхаваўчым працэсам. У гэты час яго ўзначальвалі Сматрыцкі Л.С. (1997-2000), Рашэцька В.С. (2000), Котава Н.А. (2000-2015). Са жніўня 2015 года інстытутам кіруе Акуленка Віктар Леанідавіч.
У 2001 годзе ГАІПК атрымаў статус дзяржаўнай установы. У 2008 годзе ён перайменаваны ў Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі.
У складзе інстытута:
факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (дэкан - Святлова Г.А.);
2 кафедры:
кіравання і тэхналогій адукацыі (заг. кафедры - кандыдат педагагічных навук, дацэнт Бежанішвілі А.З.)
педагогікі і прыватных методык (заг. кафедры - кандыдат педагагічных навук, дацэнт Шылько Т.М.).
8 аддзелаў:
вучэбна-метадычны аддзел прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін,
вучэбна-метадычны аддзел гуманітарных дысцыплін,
вучэбна-метадычны аддзел дашкольнай і пачатковай адукацыі,
вучэбна-метадычны аддзел кіруючых кадраў і інавацыйнай дзейнасці,
вучэбна-метадычны аддзел ідэалагічнай і выхаваўчай працы,
вучэбна-метадычны аддзел аховы дзяцінства і сацыяльнай работы,
вучэбна-метадычны аддзел інфармацыйных тэхналогій і выдавецкай дзейнасці,
вучэбна-метадычны аддзел аналітычнай працы і менеджменту якасці.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў:
культуралагічныя аспекты развіцця асобы;
падрыхтоўка педагогаў-даследчыкаў;
кіраванне інавацыйнымі працэсамі на дыягнастычнай аснове;
навукова-метадычнае забеспячэнне прадуктыўнай дзейнасці педагога;
псіхолага-педагагічныя асновы карэкцыйнай работы.