На базе СШ №10 г.Жлобіна адбыўся абласны семінар
На базе СШ №10 г.Жлобіна адбыўся абласны семінар "Праектаванне вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сучасных метадаў, сродкаў і форм навучання, накіраваных на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў".
Аналіз стану спраў адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры, дасягненні, праблемы і шляхі іх вырашэння, адукацыйная прастора Жлобіншчыны - пералік пытанняў, разгледзеных ў пленарнай частцы.
Практычная частка была вельмі насычанай і прадуктыўнай. Як выкарыстоўваць прыём "Трыміно" і тэхніку "КРАФТ", кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні і рабочыя лісты; спосабы рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу, візуалізацыі вучэбнага матэрыялу і фарміравання чытацкай адукаванасці.
Прадуктыўным вопытам работы падзяліліся настаўнікі Жлобіншчыны і настаўнікі-метадысты Жгарова В.М. (Буда-Кашалёўскі раён ), Смарцэлава Н.Дз. (Жлобін), Есіс Я.В. (Мазыр).
Жлобінскі метадычны кабінет у выглядзе постэраў са спасылкамі і QR-кодамі прадставіў адрасы прадуктыўнага вопыту настаўнікаў раёна.