Адбылася сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса ,,Роднае слова,,
Сёння ў ГАІРА адбылася сустрэча настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якія знаходзяцца на павышэнні кваліфікацыі, з галоўным рэдактарам часопіса ,,Роднае слова,, Шапран Н. М. і дэканам філалагічнага факультэта Палуян А. М. Яны прэзентавалі вераснёўскі нумар часопіса, прысвечаны 90-годдзю заснавання філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны, прапанавалі дзяліцца вопытам работы, змяшчаць свае метадычныя артыкулы ў гэтым выданні.

Таксама выступалі выкладчыкі ўніверсітэта: І. Ф. Штэйнер, В. А. Ляшчынская, А. М. Мельнікава; настаўнік-метадыст ДУА ,,Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра,, Есіс Я. В.; галоўны рэдактар часопіса ,, Бярозка,, Яніна Каралёва; пісьменнік і журналіст Шапран С. У.
Сустрэча была вельмі цікавай і карыснай. Настаўнікі выказалі шчырую падзяку калектыву рэдакцыі за змястоўныя матэрыялы, якія яны могуць выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці.