Гавары са мной па-беларуску
"Гавары са мной па-беларуску" - менавіта так называецца абласны конкурс, які 9 снежня адбыўся ў гімназіі 36 імя І.Мележа г.Гомеля. У конкурсе прынялі ўдзел 76 прадстаўнікоў амаль з усіх раёнаў Гомельскай вобласці (28 вучняў ІХ класаў, 25 - Х і 23 - ХІ класаў), якія з'яўляюцца пераможцамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У I туры ўдзельнікі выказваліся па прапанаванай тэме, у II туры неабходна было выказацца па прапанаванай цытаце. Члены журы адзначылі, што юныя аматары роднай мовы дастаткова цікава і глыбока разважалі аб знакамітых земляках, гераічным прошлым нашай Радзімы, аб месцы і ролі чалавека на зямлі і інш. У час правядзення конкурсу настаўнікі наведалі адноўлены ў гімназіі музей братоў Лізюковых.
Па выніках конкурсу будуць вызначаны і ўзнагароджаны 34 пераможцы.

