Афіцыйна
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі» з'яўляецца рэгіянальным цэнтрам павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіраванняі. Паспяховае развіццё сістэмы адукацыі Гомельскай вобласці вызначаецца апераджальным развіццём яе кадравага патэнцыялу.
Дзейнасць інстытута накіравана на:
- ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці па павышэнню кваліфікацыі кадраў у адпаведнасці з патрэбамі сучаснай сістэмы адукацыі, якія задавальняюць патрабаванні асноўных спажыўцоў: дзяржавы, фізічных і юрыдычных асоб;
- ўдасканаленне навучальнага працэсу, які забяспечвае выкананне заканадаўчых і іншых абавязковых патрабаванняў, павышэнне яго навукова-практычнага ўзроўню шляхам прымянення новых методык навучання, сучасных інфармацыйных тэхналогій і тэхнічных сродкаў навучання;
- ўстойлівае развіццё адукацыйнай дзейнасці на аснове эфектыўнай зваротнай сувязі з усімі зацікаўленымі бакамі і прыцягнення высокакваліфікаваных спецыялістаў арганізацый па напрамках дзейнасці інстытута;
- бесперапыннае павышэнне прафесійнага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага складу і ўсіх работнікаў інстытута, якія забяспечваюць навучальны працэс, і ўзроўню матывацыі персаналу;
- развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне павышэння кваліфікацыі з зацікаўленымі арганізацыямі блізкага і далёкага замежжа;
- умацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы інстытута, рацыянальнае выкарыстанне наяўных рэсурсаў;
- забеспячэнне функцыянавання працэсаў СМЯ ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001 і пастаяннае павышэнне яе выніковасці.
Кожны супрацоўнік інстытута нясе адказнасць за якасць адукацыйнага працэсу, паслуг і эфектыўнае выкарыстанне ўсіх відаў рэсурсаў.