Парадак выдачы даведак і іншых дакументаў, якія змяшчаюць пацвярджэнне фактаў, маючых юрыдычнае значэнне
1. Для атрымання даведак (іншых дакументаў) неабходны пісьмовая заява грамадзяніна, якае змяшчае прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, дадзеныя пра яго месца жыхарства і (або) працы (вучобы); выкладанне сутнасці звароту (прапановы, заявы, скаргі); асабісты подпіс грамадзяніна і дакумент, які сведчыць яго асобу.
2. Да пісьмовых зваротаў прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы асоб, якія звяртаюцца ад імя іншых грамадзян (копіі даверанасці, рашэння суда, пасведчання аб нараджэнні, акта дзяржаўнага органа, іншых дакументаў).
3. Пісьмовыя звароты, якія не адпавядаюць патрабаванням могуць быць пакінуты без разгляду з паведамленнем грамадзянам у пяцідзённы тэрмін аб прычынах пакідання зваротаў без разгляду.
4. Ананімныя звароты разгляду не падлягаюць, за выключэннем зваротаў, якія змяшчаюць звесткі пра тое, што рыхтуецца, здзяйсняецца ці здзейснена злачынства.
5. Пры вусным звароце грамадзянін павінен прад'явіць дакумент, які сведчыць яго асобу.
Калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца грамадзянiнам у пісьмовай форме.
6. Звароты грамадзян павінны быць разгледжаны не пазней за адзін месяц з дня іх рэгістрацыі, а звароты, якiя не патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней за пятнаццаць дзён, калi iншы тэрмiн не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запыту неабходнай інфармацыі дадзены тэрмін можа быць падоўжаны, але не больш чым на адзін месяц з адначасовым паведамленнем аб гэтым грамадзян.