Рэквізіты

Дзяржаўная установа адукацыі "Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі"
вул. Юбілейная, д. 7, 246032, г. Гомель
Разліковы рахунак № BY83AKBB36320437703293000000
Ф-л №300 ГАУ АСБ Беларусбанк  БІК AKBBBY21300 
УНН 400469580
Адрас банка  вул. Фрунзэ, 6а, 246050, г.Гомель,
Сайт інстытута: www.iro.gomel.by
Адаес электроннай пошты: iro@iro.gomel.by

Афіцыйна

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі» з'яўляецца рэгіянальным цэнтрам павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіраванняі. Паспяховае развіццё сістэмы адукацыі Гомельскай вобласці вызначаецца апераджальным развіццём яе кадравага патэнцыялу.

Дзейнасць інстытута накіравана на:

  • ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці па павышэнню кваліфікацыі кадраў у адпаведнасці з патрэбамі сучаснай сістэмы адукацыі, якія задавальняюць патрабаванні асноўных спажыўцоў: дзяржавы, фізічных і юрыдычных асоб;
  • ўдасканаленне навучальнага працэсу, які забяспечвае выкананне заканадаўчых і іншых абавязковых патрабаванняў, павышэнне яго навукова-практычнага ўзроўню шляхам прымянення новых методык навучання, сучасных інфармацыйных тэхналогій і тэхнічных сродкаў навучання;
  • ўстойлівае развіццё адукацыйнай дзейнасці на аснове эфектыўнай зваротнай сувязі з усімі зацікаўленымі бакамі і прыцягнення высокакваліфікаваных спецыялістаў арганізацый па напрамках дзейнасці інстытута;
  • бесперапыннае павышэнне прафесійнага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага складу і ўсіх работнікаў інстытута, якія забяспечваюць навучальны працэс, і ўзроўню матывацыі персаналу;
  • развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне павышэння кваліфікацыі з зацікаўленымі арганізацыямі блізкага і далёкага замежжа;
  • умацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы інстытута, рацыянальнае выкарыстанне наяўных рэсурсаў;
  • забеспячэнне функцыянавання працэсаў СМЯ ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ISO 9001 і пастаяннае павышэнне яе выніковасці.

Кожны супрацоўнік інстытута нясе адказнасць за якасць адукацыйнага працэсу, паслуг і эфектыўнае выкарыстанне ўсіх відаў рэсурсаў.

Гістарычная даведка

Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі заснаваны 10 сакавіка 1941 года як інстытут удасканалення настаўнікаў (ІУН). Сярод першых супрацоўнікаў былі Фірсава Р.Д. (заг. вучэбнай часткі), Міранос Т.Я. (кансультант па беларускай мове і літаратуры), Турчынаў Л. М. (кансультант па хіміі і біялогіі), Ваўчкоў В.О. (кансультант па фізіцы) і іншыя.

Да канца 40-х гадоў сфарміраваўся ўстойлівы калектыў, кіравала якім Вераксо Паліна Назараўна (1944-1948). Пачалі працаваць кароткатэрміновыя курсы, праводзіліся семінары, ажыццяўляліся выезды ў раённыя цэнтры для аказання метадычнай дапамогі. У 50-х гадах каля 500 настаўнікаў штогод павышалі кваліфікацыю на курсах, у пачатку 60-х гадоў гэтая лічба ўзрасла до 1000.

У розны час інстытут узначальвалі Кабаткоў М.Ф. (1948-1958), Гурэвіч А.М. (1958-1966). Шмат сіл і энергіі аддалі ІУН Зарэцкая Лідзія Аляксееўна (дырэктар інстытута з 1970 па 1987 г.), Савельеў Генадзь Уладзіміравіч (кіраваў інстытутам з 1988 па 1997 г). У сярэдзіне 80-х гадоў у складзе ІУН налічвалася 25 вучэбна-метадычных кабінетаў, працавала больш за 60 метадыстаў вышэйшай і першай катэгорый.

Інстытут неаднаразова ператвараўся. У мэтах развіцця навукова-даследчай і эксперыментальнай работы ва ўстановах адукацыі вобласці ў 1986 годзе былі адкрыты 2 кафедры: кафедра грамадскіх навук; кафедра педагогікі і псіхалогіі.

У 1995 годзе ўтвораны аддзелы: кіруючых кадраў і рэгіянальнага развіцця адукацыі; інфармацыйна-метадычны; прафесійнай падрыхтоўкі; выхаваўчай работы.

У 1996 годзе інстытут удасканалення настаўнікаў быў перайменаваны ў Гомельскі абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, адкрыты 2 факультэты: дашкольнага выхавання і пачатковай школы; арганізацыі і кіраўніцтва вучэбна-выхаваўчым працэсам. У гэты час яго ўзначальвалі Сматрыцкі Л.С. (1997-2000), Рашэцька В.С. (2000), Котава Н.А. (2000-2015). Са жніўня 2015 года інстытутам кіруе Акуленка Віктар Леанідавіч.
У 2001 годзе ГАІПК атрымаў статус дзяржаўнай установы. У 2008 годзе ён перайменаваны ў Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

У складзе інстытута:

факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (дэкан - Святлова Г.А.);

2 кафедры:

кіравання і тэхналогій адукацыі (заг. кафедры - кандыдат педагагічных навук, дацэнт Бежанішвілі А.З.)

педагогікі і прыватных методык (заг. кафедры - кандыдат педагагічных навук, дацэнт Шылько Т.М.).

8 аддзелаў:

вучэбна-метадычны аддзел прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін,

вучэбна-метадычны аддзел гуманітарных дысцыплін,

вучэбна-метадычны аддзел дашкольнай і пачатковай адукацыі,

вучэбна-метадычны аддзел кіруючых кадраў і інавацыйнай дзейнасці,

вучэбна-метадычны аддзел ідэалагічнай і выхаваўчай працы,

вучэбна-метадычны аддзел аховы дзяцінства і сацыяльнай работы,

вучэбна-метадычны аддзел інфармацыйных тэхналогій і выдавецкай дзейнасці,

вучэбна-метадычны аддзел аналітычнай працы і менеджменту якасці.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў:

культуралагічныя аспекты развіцця асобы;

падрыхтоўка педагогаў-даследчыкаў;

кіраванне інавацыйнымі працэсамі на дыягнастычнай аснове;

навукова-метадычнае забеспячэнне прадуктыўнай дзейнасці педагога;

псіхолага-педагагічныя асновы карэкцыйнай работы.