Гавары са мной па-беларуску
7 снежня 2024 года на базе ДУА ,,Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа” адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства ,,Гавары са мной па-беларуску”. У конкурсе прымалі ўдзел 69 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з якіх 27 ‒ 9 класа, 24 ‒ 10 класа і 18 ‒ 11 класа. Конкурс праходзіў па турах ,,Выкажы сваю думку” і ,,Разважанне аб…”. Удзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень культуры маўлення, тэхніку прамаўлення, а таксама ўменне абгрунтаваць пазіцыю аўтара і асабістую думку. Вызначана 30 пераможцаў, якія будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені.