Абласны семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Шмат педагогаў Гомельскай вобласці друкуецца ў часопісе ,,Роднае слова”. Адным з такіх з’яўляецца Есіс Яўген Валер’евіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі ,,настаўнік-метадыст” ДУА ,,Сярэдняя школа №16 г.Мазыра”. У сваёй скарбонцы ў яго больш за 50 публікацый. 11 снежня 2024 года на базе ДУА ,,Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” адбыўся абласны семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з удзелам галоўнага рэдактара часопіса ,,Роднае слова” Шапран Наталлі Мікалаеўны, якая прэзентавала магчымасці выкарыстання матэрыялаў часопіса ,,Роднае слова”, яго публікацый у прафесійнай дзейнасці педагогаў, музейных супрацоўнікаў, бібліятэкараў і многіх іншых.
Гасцямі мерапрыемства таксама сталі Палуян Алена Мікалаеўна, дэкан філалагічнага факультэта УА ,,Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.С.карыны”, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Штэйнер Іван Фёдаравіч, загадчык кафедры беларускай літаратуры УА ,,Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.С.карыны”, доктар філалагічных навук, прафесар.