Гавары са мной па-беларуску
У конкурсе прынялі ўдзел 76 прадстаўнікоў амаль з усіх раёнаў Гомельскай вобласці (28 вучняў ІХ класаў, 25 - Х і 23 - ХІ класаў), якія з'яўляюцца пераможцамі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
У I туры ўдзельнікі выказваліся па прапанаванай тэме, у II туры неабходна было выказацца па прапанаванай цытаце.
Члены журы адзначылі, што юныя аматары роднай мовы дастаткова цікава і глыбока разважалі аб знакамітых земляках, гераічным прошлым нашай Радзімы, аб месцы і ролі чалавека на зямлі і інш.
У час правядзення конкурсу настаўнікі наведалі адноўлены ў гімназіі музей братоў Лізюковых.
Па выніках конкурсу будуць вызначаны і ўзнагароджаны 34 пераможцы.