Баннер на главной

Лінгвістычны конкурс "Ведай родную мову"

15 лютага года на базе ДУА "Сярэдняя школа №30 г. Гомеля" адбыўся абласны лінгвістычны конкурс "Ведай родную мову", у якім прымалі ўдзел вучні VIII-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.



Для ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны пераможцы трэцяга этапу абласной і  трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". За званне лепшых знаўцаў роднай мовы змагаліся 57 вучняў.
Конкурснае спаборніцтва ўключала два туры.



У першым туры ўдзельнікі выконвалі лінгвістычную комплексную работу, якая змяшчала заданні алімпіяднага ўзроўню. У другім туры - пісалі сачыненне-мініяцюру.
Журы адзначыла высокi ўзровень творчых работ, у якiх удзельнікі конкурсу распавядалі пра свае пачуцці, меркаванні і думкі, выкліканыя прапанаванымі тэмамі.
Па выніках конкурсу пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступеняў.